Адлюстроўвае — адметная частка структураваных зьвестак.
Каб дадаць сьцьверджаньне «адлюстроўвае»:
Калі ў вас праблемы з пошукам патрэбнага элемэнту Вікізьвестак, паспрабуйце іншае напісаньне ці перайдзіце з старонкі Вікіпэдыі пра гэты элемэнт (з дапамогай спасылкі «Аб’ект Вікізьвестак» у мэню «Інструмэнты» зьлева ад старонкі Вікіпэдыі).
Калі ў Вікізьвестках адсутнічае элемэнт пра выяўлены аб’ект, узважце, ці адпавядае той стандартам значнасьці Вікізьвестак[1]. Калі так, можаце стварыць новы элемэнт[2]. Калі не, абярыце больш агульны элемэнт, які ўключае ў тым ліку ваш аб’ект.
Калі ласка, спачатку дадавайце заявы «Адлюстроўвае» кансэрватыўна, пакуль супольнасьць вывучае, як найлепей карыстацца гэтай прыладай.
Для першай пазнакі будзе як мага болей дакладнымі. Напрыклад, для мэдыяфайлу накшталт File:Black hole - Messier 87 (cropped).jpg найлепшым асноўным сьцьверджаньнем Адлюстроўвае: будзе Pōwehi (Q3841190).
Калі мэдыяфайл ясна і відавочна адлюстроўвае некалькі элемэнтаў, іх трэба дадаць асобнымі сьцьверджаньнямі «адлюстроўвае», у разумным сэнсе. Калі файлы адлюстроўваюць дзясяткі ці сотні элемэнтаў (напрыклад, фільмы), пазначце толькі самыя істотныя зь іх.
Калі групы зь некалькіх адлюстраваных элемэнтаў даволі вядомыя і маюць для групы элемэнт у Вікізьвестках, трэба асобным сьцьверджаньнем пазначыць і групоўны элемэнт. Напрыклад, File:Bonnieclyde f.jpg адлюстроўвае: Bonnie and Clyde (Q219937), а таксама адлюстроўвае: Bonnie Parker (Q2319886) і адлюстроўвае: Clyde Barrow (Q3320282).
Пэўны элемэнт можна ахарактарызаваць таксама як «выразны». Гэтая ўласьцівасьць азначае выразнае выяўленьне элемэнту ў фрагмэнце мэдыяфайлу, так што фота кшталту File:Padova REM concert July 22 2003 blue.jpg адлюстроўвае сьпевака Майкла Стайпа, басіста Майка Мілза ды гітарыста Пітэра Бака, зь якіх выразны толькі Стайп, паколькі ён добра бачны ў цэнтры фота, у той час як Бак адрэзаны на правым краі, а Мілз адвярнуўся сьпінай да камэры.
Таксама было прапанавана (дзеля мэтаў лепшага ахопу ў пошукавай функцыі) пазначаць больш агульныя элемэнты, якія зьмяшчаюць ваш дакладнейшы элемэнт як прадстаўніка падкляса. У прыкладзе пра M87* вышэй можна было таксама дадаць Адлюстроўвае: supermassive black hole (Q40392) і Адлюстроўвае: black hole (Q589), бо Pōwehi (Q3841190) ёсьць асобнікам падклясу (supermassive black hole (Q40392)) ад black hole (Q589). Гэта адрозьніваецца ад таго, як мы прастаўляем катэгорыі ў Віісховішчы, дзе стараемся пазьбегнуць перакатэгарызацыі. Пакуль жа агульнейшыя элемэнты дадаваць ня трэба. Калі гэтая рэкамэндацыя зьменіцца, такія агульнейшыя элемэнты пазьней будуць выводзіцца з адносінаў у структураваных зьвестках Вікізьвестак.
Адлюстраваньне face (Q37017) звычайна падразумявае прысутнасьць nose (Q7363), nostril (Q858590) і nasal hair (Q1899093). Іх не абавязкова пералічваць на кожным партрэце. Проста пазначце, што на партрэце адлюстраваная асоба. Анатамічныя ці іншыя кампазыцыйныя ўзаемасувязі ужо могуць быць змадэляваныя ў Вікізьвестках.
Многія мэдыяфайлы ўключаюць выпадковыя элемэнты, дзеяньні, мясьціны, кантэкст, кампанаваньне ці фон, якія не зьяўляюцца асноўнымі элемэнтамі файлу. Паступова структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы разьвіваюцца, і мы чакаем ўключэньня дадатковых уласьцівасьцяў, у якіх будуць апісаныя гэтыя дадатковыя элемэнты. А пакуль што лепей устрымацца ад пазначэньня гэтых элемэнтаў у адлюстроўвае, калі яны ня маюць цэнтральная значэньня ў мэдыяфайле.
Прыклады некаторых чаканых уласьцівасьцяў:
Існуе API для стварэньня сьцьверджаньняў, аднак праграмныя абалонка для робатаў (напрыклад, для Pywikibot) яшчэ могуць быць не рэалізаваныя, што робіць даданьне сьцьверджаньняў робатам ня вельмі простым. Лепшая рэалізацыя зьявіцца пазьней.
Сьцьверджаньні Адлюстроўвае можна задаць у дапомным спосабе загрузкі, Майстры загрузак.
У іншых спосабах загрузкі падтрымка можа зьявіцца ў будучыні — па падрабязнасьці можаце зьвярнуцца да адпаведнай сыстэмы адсочваньня памылак кожнага інструмэнта.
Рэдагаваньне сьцьверджаньняў «адлюстроўвае» выводзіцца ў апошніх зьмяненьнях.
Сьцьверджаньні «адлюстроўвае» можна шукаць з дапамогай ключавога слова haswbstatement
. Напрыклад, калі вам трэба знайсьці ўсе асобнікі depicts (P180) Q146, выкарыстайце: haswbstatement:P180=Q146
.
Пашыраны пошук, які дазваляе здабываць старонкі з «Адлюстроўвае» з дапамогай «звычайнага» паўнатэкставага пошуку, знаходзіцца ў распрацоўцы.
Пазьней, магчыма, зьявіцца спосаб запытваньня «адлюстроўвае» з дапамогай SPARQL (T141602), а таксама доступ з дапамогай Lua.
Depicts, like all statements, can be queried through the SPARQL query service.
Сьцьверджаньні можна запытваць з дапамогай модулю wbgetentities
або wbgetclaims
з ідэнтыфікатарам сутнасьці. Існуе ідэнтыфікатар сутнасьці Вікібазы MXXXX
для кожнага файлу, дзе XXXX
ёсьць page_id. Дык, напрыклад, File:Monument Demba et Dupont.jpg мае ідэнтыфікатар старонкі 76359368
, так што ідэнтыфікатар сутнасьці — M76359368
, і вы можаце запытаць wbgetentities&ids=M76359368. Просты спосаб атрымаць Mid — скарыстацца API action=query&prop=info&titles=File:Monument_Demba_et_Dupont.jpg (ідэнтыфікатар старонкі прадстаўлены полем pageid
).
Можаце таксама ствараць сьцьверджаньні з дапамогай wbcreateclaim
. Глядзіце функцыю «Дадаць цьверджаньне» addClaim() у гэты сцэнар для прыкладу таго, як ажыцьцявіць wbcreateclaim
у Пітоне.
| ||
---|---|---|
Features |
| |
Tools |
| |
About |
| |
Get involved |
| |
GLAM |
| |
Modeling |
| |
Discussion |
| |
In other projects |
| |
Related |
| |
|