44 captures
17 Jan 2008 - 15 Feb 2020
Apr MAY Jun
10
2012 2013 2014
success
fail

About this capture

COLLECTED BY

Organization: Internet Archive

The Internet Archive discovers and captures web pages through many different web crawls. At any given time several distinct crawls are running, some for months, and some every day or longer. View the web archive through the Wayback Machine.

Collection: Wide Crawl started April 2013

Web wide crawl with initial seedlist and crawler configuration from April 2013.
TIMESTAMPS

The Wayback Machine - http://web.archive.org/web/20130510164149/http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%BD
 




Плятон

 

Зьвесткі зь Вікіпэдыі  вольнай энцыкляпэдыі.
 

Перайсьці да: навігацыі, пошуку  
Плятон
Πλάτων
Plato Silanion Musei Capitolini MC1377.jpg
Дата нараджэньня 428/427 да н.э.
Месца нараджэньня Атэны
Дата сьмерці 348/347 да н.э.
Месца сьмерці Атэны
Школа/традыцыя Плятанізм
Пэрыяд Антычная філязофія
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці рэторыка, мастацтва, літаратура, эпістэмалёгія, справядлівасьць, дабрадзейнасьць,палітыка, адукацыя,сям'я, мілітарызм
Значныя ідэі Плятонаў рэалізм
Аказалі ўплыў Сакрат, Гамэр, Архіт, Пітагор, Арыстафан, Эзоп, Пратагор, Пармэнід, Гэраклід
Наступнікі Арыстотэль, Амаль што ўсе эўрапейскія і блізкаўсходнія філёзафы

Wikisource-logo.svg Творы ў [[1]]

Плято́н (па-грэцку: Πλάτων) (427 да н. э. верагодна ў Атэнах (паводле некаторых зьвестак на высьпе Эгіна) – 347 да н. э. у Aтэнах) — адзін з найвыбітнейшых філёзафаў старажытнасьці. Сын Арыстона і Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл (па-грэцку: Αριστοκλής).

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Арыстакрат з паходжаньня, Плятон быў вучнем Сакрата. Ен стаў сьведкам сьмерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасьля сьмерці настаўніка філёзаф пачаў вандраваць.

У Сыцыліі Плятон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана Сыракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваньнем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філёзаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле паданьня, падчас плаваньня, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэньне, і філёзаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Атэны. Там Плятон заснаваў сваю знакамітую школу — "Акадэмію".

Плятон памёр ва ўзросьце 80 гадоў.

[рэдагаваць] Сьветапогляд

Аўтар 34 філязофскіх дыялёгаў (большасьць зь іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалёгія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэньняў», якія ў антычнасьці прыпісваліся Спэўсіпу. Найбольш вядомыя творы Плятона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасьці), «Эўтыфрон» (аб пабожнасьці), «Гіпій меншы» (аб хлусьні і несправядлівасьці), «Краціл» (аб мове), «Фэдон» (аб справядлівасьці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалёгія) і інш.

У філязофскай сыстэме Плятона вылучаныя ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталёгія, касмалёгія, гнасэалёгія, этыка, эстэтыка. Першасным ён называў сьвет вечных, нязьменных, самастойна існуючых сутнасьцей — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасьць пачуцьцёва ўспрымальнага сьвету; кожная рэч — вынік спалучэньня ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуцьцёвы сьвет як нараджэньне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасьць быцьця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум (дэміург). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусьветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бесьсмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да сьмерці, складаюць сутнасьць працэсу пазнаньня, а яго найбольш правільным мэтадам мысьленьня зьяўляецца дыялектыка. У аснове працэсу пазнаньня ляжыць любоў да ідэі — узыходжаньне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сфэры душ, а ад іх — у сфэры чыстых ідэй («Федр», «Пармэнід», «Сафіст»). Паводле Плятона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай — розум; сярэдняй — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай — захапленьні і пачуцьцёвасьць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасьці — мудрасьць, мужнасьць, разважнасьць і пакорлівасьць; іх носьбітамі зьяўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадзтва: філёзафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамесьнікі. Лагічнае спалучэньне і раўнавага трох дабрачыннасьцей дае пачатак чацьвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасьці — справядлівасьці («Горгій», «Палітыка»).

Плятон вылучаў тры асноўныя формы праўленьня: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладараньне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладараньне нямногіх) — панаваньне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладараньне ўсіх) — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрам легітымнасьці і адзінай крыніцай шчасьця. На яго думку, умацаваньню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сыстэма адукацыі і выхавання грамадзянаў, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасьцю на ўласную карысьць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).

Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцьця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосьць, якая ўяўляе сабой зьліцьцё ідэі і матэрыі, або разумнасьці і задавальнення. Пры гэтым прыгажосьць жыцьця і прыгажосьць рэальнага быцьця вышэй за прыгажосьць мастацтва, таму што быцьцё і жыцьцё ёсьць перайманьне вечных ідэй, а мастацтва ёсьць перайманьне быцьця і жыцьця, г. зн. перайманьне перайманьня («Іон», «Геній Большы» і інш.).

[рэдагаваць] Ацэнкі

Плятон атрымаў прызнаньне яшчэ пры жыцьці, што дапамагло ягоным творам дайсьці да нашых дзён. Гістарычная фігура Плятона была заменена на ідэалізаванае ўяўленьне пра унівэрсальнага філёзафа ў школе нэаплатанізму Плаціна (3 ст.)[1].

[рэдагаваць] Іканаграфія

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэньня Плятона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, сьледам за думкай антычных аўтараў[2]. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазьней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Плятона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Бэрлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Плятона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараваньне ў дасьледчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжаньне паміж формай і зьместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Плятона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым[1].

[рэдагаваць] Крыніцы і Заўвагі

  1. ^ а б Партрэты...
  • ^ Такое меркаваньне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Атэнская школа». Партрэты...
  • [рэдагаваць] Літаратура

    На іншых мовах

    [рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

    Commons-logo.svg  Плятонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


    Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=Плятон&oldid=1540705» 

    Катэгорыі: 
    Асобы па альфабэце
    Філёзафы па альфабэце
    Філязофія антычнасьці
    Грэцкія філёзафы
    Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы is-wiki
    Схаваныя катэгорыі: 
    Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы
    Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы zh-wiki
     

    Навігацыйнае мэню

     

    Асабістыя прылады



    Стварэньне рахунку
    Увайсьці
     



    Прасторы назваў



    Артыкул

    Абмеркаваньне
     


    Варыянты








    Рэжымы



    Чытаць

    Рэдагаваць

    Паказаць гісторыю
     


    Дзеяньні












    Навігацыя




    Галоўная старонка

    Выпадковы артыкул

    Рубрыкацыя

    Абраныя артыкулы
     



    Удзел




    Паведаміць пра памылку

    Паведаміць пра памылку

    Форум

    Апошнія зьмены

    Новыя старонкі

    Дапамога

    Ахвяраваньні
     



    Інструмэнты




    Спасылкі на старонку

    Зьвязаныя праўкі

    Спэцыяльныя старонкі

    Вэрсія для друку

    Сталая спасылка

    Зьвесткі пра старонку

    Цытаваць старонку
     



    На іншых мовах




    Afrikaans

    Alemannisch



    Ænglisc

    العربية

    Aragonés

    Asturianu

    Azərbaycanca



    Bân-lâm-gú

    Basa Banyumasan

    Башҡортса

    Беларуская

    Български



    Bosanski

    Brezhoneg

    Català

    Чӑвашла

    Cebuano

    Česky

    Corsu

    Cymraeg

    Dansk

    Deutsch

    Dolnoserbski

    Eesti

    Ελληνικά

    Emiliàn e rumagnòl

    English

    Español

    Esperanto

    Estremeñu

    Euskara

    فارسی

    Fiji Hindi

    Føroyskt

    Français

    Frysk

    Gaeilge

    Gàidhlig

    Galego







    Հայերեն

    ि

    Hrvatski

    Ido

    Ilokano

    িি ি

    Bahasa Indonesia

    Interlingua

    Interlingue

    Íslenska

    Italiano

    עברית

    Basa Jawa





    Қазақша

    Kiswahili

    Kurdî

    Кыргызча

    Latina

    Latviešu

    Lietuvių

    Ligure

    Magyar

    Македонски







    مصرى

    Bahasa Melayu

    Mìng-dĕ̤ng-nḡ

    Mirandés

    Монгол



    Nāhuatl

    Nederlands





    Norsk bokmål

    Norsk nynorsk

    Occitan

    Oʻzbekcha



    پنجابی

    پښتو



    Piemontèis

    Tok Pisin

    Plattdüütsch

    Polski

    Português

    Qaraqalpaqsha

    Română

    Runa Simi

    Русиньскый

    Русский

    Саха тыла

    Sámegiella



    Sardu

    Scots

    Shqip

    Sicilianu

    Simple English

    سنڌي

    Slovenčina

    Slovenščina

    Словѣ́ньскъ / 

    کوردی

    Српски / srpski

    Srpskohrvatski / српскохрватски

    Suomi

    Svenska

    Tagalog

    ி

    Taqbaylit

    Татарча/tatarça





    Тоҷикӣ

    Türkçe

    Українська

    اردو

    ئۇيغۇرچە / Uyghurche

    Vèneto

    Vepsän kel

    Tiếng Vit

    Võro

    Walon



    Winaray

    ייִדיש

    Yorùbá



    Zazaki

    Žemaitėška



    Правіць спасылкі
     





    Гэтая старонка апошні раз рэдагавалася 8 сакавіка 2013 году ў 19:52.

    Гэты тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0; у асобных выпадках могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце падрабязнасьці ва Ўмовах выкарыстаньня.
    Wikipedia®  зарэгістраваны гандлёвы знак Wikimedia Foundation, Inc., некамэрцыйнай арганізацыі.
     


    Правілы адносна прыватнасьці

    Пра Вікіпэдыю

    Адмова ад адказнасьці

    Мабільная вэрсія
     


    Wikimedia Foundation
    Powered by MediaWiki